Навіны, 6-ты школьны дзень
На территории области с начала года произошло 6 пожаров по причине детской шалости с огнем, что в 2 раза больше, чем за аналогичный период прошлого года.
С целью привлечения внимания общественности к проблеме травматизма и гибели детей от пожаров вследствие оставления их без присмотра с 19 августа по 10 сентября в республике будет проходить профилактическая акция «В центре внимания – дети!».
Дзевяць дзён праляцелі вельмі хутка. Краязнаўчы лагер завяршыў сваю работу. Яшчэ адзін вугельчык з вогнішча стаў гісторыяй. Засталіся яркія ўражанні, цёплыя ўспаміны і фотаздымкі на памяць. Развітанне прайшло з пажаданнем ўсім усяго добрага і хуткай сустрэчы ў новым навучальным годзе.
Экскурсія ў старажытны Тураў дала магчымасць вучням пазнаёміцца са славутасцямі горада. Вучні наведалі комплекс "Старадаўні Тураў", помнік Кірылу Тураўскаму, памятны знак у гонар заснавання Турава, крэст, які расце з зямлі, царкву Усіх Святых, кафедральны сабор свяціцелей Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.
Каб быць здаровым, трэба шмат рухацца. Таму ў гэты дзень вучні ўдзельнічалі ў пешым паходзе ў вёску Міхедавічы. Лясная дарога, свежае паветра, пах разнастайных раслін, спевы птушак, добрае сонечнае надвор'е спрыялі настрою вучняў.
Вельмі цікавым і запамінальным застаўся гэты дзень для вучняў. Наведванне г. Петрыкава з яго славутасцямі і парка з атракцыёнамі аказалі незабыўнае ўражанне.
У гэты дзень вучні наведалі магілы і помнікі воінам загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, прывялі ў парадак тэрыторыю каля магіл, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Вучням была прапанавана экскурсія па аграгарадку Бабунічы пад назвай "Мая вёска сёння". Свае ўражанні яны адлюстравалі ў малюнках. Замацаваннем усяго ўбачанага было афармленне выставы "Пазнай знаёмыя мясціны вёскі па малюнку".
Вучні наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў сярэдняй школе аграгарадка Навасёлкі. У час паходу зрабілі прыпынак каля маленькай вёсачкі Забродзе. А ў вечары прайшло спаборніцтва па валейболу.
У гэты дзень вучні наведалі тэлерадыётранслятар у вёсцы Смятанічы. Пасля першага паходу адбылося пасвячэнне вучняў у турысты.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё лагера, з вучнямі праводзіўся аўкцыён талентаў "Раскажы мне пра сябе". Дзень скончыўся пасядзелкамі ў агульнага вогнішча.