Навіны, 6-ты школьны дзень
В субботу 16.01.2016 г. в школе прошёл день здоровья. Для учащиеся 1-5 классов прошла спортландия. Старшеклассники проявили себя на лыжной трассе.
У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў 9-11 класаў пераможцамі сталі:
Заржэцкі Станіслаў (10 клас) - дыплом ІІ ступені (гісторыя)
Дубік Вольга (11 клас) - дыплом ІІІ ступені (беларуская мова)
Каманда школы ў складзе Дубік Вольгі (11 клас), Дзямідкі Уладзіслава і Заржэцкага Станіслава (10 клас) заняла другое месца ў раённай краязнаўчай алімпіядзе "Я родным краем ганаруся."
Дзямідка Анастасію (8 клас)
Булачову Паліну (11 клас)
Пінчук Таццяну (11 клас)
Герасіменка Паўла (11 клас)
Ермалінскага Сяргея (10 клас)
Рудаўскага Дзмітрыя (11 клас)
Міжнародны дзень валанцёраў адзначаецца 5 снежня, гэта міжнародны дзень сардэчнасці, міжнародны дзень цяпла. Валанцёры заўсёды адгукваюцца на чужы боль, спяшаюцца прыйсці на дапамогу, стварыць сваю дапамогу сістэмнай.
Хваробе СНІД вайну мы аб'явілі:
Чуму забіць - народу жыць!
На снезе слова начарцілі,
Каб небяспеку назаўсёды змыць.
28 ноября учащиеся школы посетили Беловежскую пущу.
Віншуем пераможцаў вучэбна-даследчай канферэнцыі:
беларуская літаратура - "Мастак-творца бабуніцкай зямлі" - Дубік Вольга і Такун Марына - дыплом ІІ ступені;
гісторыя - "Імя на абеліску" - Дзямідка Уладзіслаў - дыплом ІІІ ступені;
інфарматыка - "Сацыяльныя сеткі і падлетак" - Дзямідка Анастасія - дыплом ІІІ ступені
Хлебароб! Жывёлавод! Святыя словы! Святая справа! Гонар усіх часоў і народаў.
Яны першыя ўстаюць на золку і апошнія развітваюцца з сонейкам.
Лёс… Яго не абыдзеш, яго не зменіш, бо так наканавана чалавеку. Толькі крыўдна і балюча: суровае выпрабаванне выпадае на яго долю.
Жыццё, дакладней дзяцінства, напоўненае пякучым болем, стала сапраўднай школай жыццястойкасці для жанчыны, да якой мы, вучні 8 класа, наведаліся з валанцёрскай місіяй.
Вучні школы з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі валанцёрскага руху. Яны наведваюць ветэранаў вайны, вязняў канцлагераў, ветэранаў працы, віншуюць іх са святамі, аказваюць дапамогу. Шмат цікавага даведваюцца пра лёсы людзей, з гісторый якіх можна скласці цэлую кнігу.
У дзень нараджэння ГА БРПА дружына Ю.А. Гагарына папоўнілася шасцю вучнямі 5 класа, якія будуць надзейнай апорай для актыву дружыны. Сваімі справамі яны дакажуць высокае званне піянера.
Пясчотная, дарагая, мілая і шмат іншых цёплых слоў кожны з нас павінен гаварыць сваёй маці. Гэта яна недасыпала начамі, калі мы раслі, песціць нас, непакоіцца пра наш лёс, вучыць дабру.
Я слаўлю маму, бо яна - як Бог
Усім прабачыць і ўсё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і друку школьным бібліятэкарам Галінай Мікалаеўнай Раманкевіч быў праведзены ўрок "Кнігі - наш скарб."