Навіны, 6-ты школьны дзень
12 снежня 2014 года вучні 10 класа Вольга Дубік і Павел Герасіменка прынялі ўдзел у конкурсе рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску."
Захаваць здаровую нацыю - задача ўсіх міністэрстваў, органаў, арганізацый і падраздзяленняў. А гэта магчыма толькі праз правільную тлумачальную работу, якая накіравана на папярэджанне небяспечных дзеянняў з боку чалавека. Папярэдзіць - значыць прадухіліць бяду, выратаваць жыццё.
Кожны суботні дзень спартыўная зала збірае дзяцей, якія сябруюць са спортам, таму што хочуць быць падобнымі на нашу зямлячку, бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў у Лондане, Марыну Літвінчук (Паўтаран).
Пад такім дэвізам прайшоў 5 снежня таварыскі матч па футболе паміж настаўнікамі і камандай вучняў 10 класа. Азарту і жаданню перамагчы з боку адных і другіх гульцоў можна было пазайздросціць.
У рамках акцыі "Унукі аб вайне" члены піянерскай дружыны імя Юрыя Аляксеевіча Гагарына наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Вячаслава Дзям'янавіча Рэута, які пражывае ў вёсцы Барычаў Бабуніцкага сельскага Савета. Вось праз што прайшоў вязень і салдат.
Дыпломам І ступені ўзнагароджана рэдакцыйная калегія часопіса "І кружыцца планета Куляшова, і песня пра Алесю ўсё гучыць" у раённым конкурсе па афармленні часопісаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.
Поздравляем учащегося 9 класса Ермолинского Сергея с высоким результатом (диплом II степени) на районном конкурсе по иностранному языку "Искусство говорить" (учитель Герасименко Е.Л.)
З 17 па 22 лістапада ў школе прайшла акцыя "Тыдзень без курэння," у рамках якой праводзіліся мерапрыемствы, разлічаныя на пашырэнне інфармацыі аб шкодным уздзеянні тытуню і тытунёвага дыму на арганізм чалавека.
Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі выдаўся не надта цёплым, але ў гаспадароў палёў і ферм, якія сабраліся ў Доме жывёлаводаў КСУП "Запаветы Ільіча", настрой быў добры. Сёння з віншавальнай праграмай да іх прыйшлі вучні.
Сваіх матуль і тат, бабуль і дзядуль прыйшлі віншаваць са святам іх дзеці і ўнукі. Менавіта для іх гучалі песні і вершы, дзе ўслаўлялася праца хлебаробаў і жывёлаводаў. Танцавальная група парадавала гледачоў задорнымі танцамі.
Дзякуй Вам, гаспадары зямлі, за вашу пачэсную працу.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н.Р. Ястрэмская
Пажадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды.
Гімнам творчасці, фантазіі, самасцвярджэнню і самавыражэнню стала конкурсная праграма "Міс Восень - 2014," якая праводзілася з удзелам вучаніц 5-11 класаў.
Восень упэўнена ўступіла ў свае правы: агаліла дрэвы, паклапацілася, каб быў сабраны ўраджай на агародах і палях. Часта напамінае аб сваім уладанні туманнымі зябкаватымі світанкамі. Не за гарамі і зіма, да прыходу якой павінен быць наведзены парадак на асабістых падворках і на тэрыторыях грамадскіх месц працы.
С 27.10.2014 г. в школе работает оздоровительная площадка дневного пребывания для учащихся 1-5 классов в количестве 20 учащихся.
Раніца 3 кастрычніка. 8 гадзін 50 хвілін… Ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Мікалаевіч Герасіменка перадае штурвал карабля “Школа” свайму дублёру Аляксею Бердніку, які дае старт дню самакіравання.
Настаўнік – агеньчык у цемры, настаўнік – светач навукі, настаўнік – лекар дзіцячых душ. Колькім сваім вучням вы далі пуцёўку ў жыццё! І на заслужаным адпачынку вы застаецеся педагогамі для непасед і ціхонь, выдатнікаў і троечнікаў у мінулым, а сёння ўжо сталых людзей.