Навіны, 6-ты школьны дзень
У школе стала традыцыяй правядзенне, да Дня абаронцаў Айчыны, конкурсна-гульнявой праграмы сярод юнакоў 10 і 11 класаў.
З 2000 года 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтай падзеі было прысвечана мерапрыемства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!"
Гэтым суботнім вечарам настрой у вучняў быў прыўзняты.
Школа сустракала былых выпускнікоў!
Харэаграфічна-фальклорны калектыў "Надзея" прыняў удзел у занальным абласным этапе ІІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Добры дзень, мір!"
У занальным этапе рэспубліканскага конкурсу школьных каманд КВЗ "У будучыню з усмешкай" каманда школы на чале з Кот Нінай Сямёнаўнай заняла 3 месца.
Віншуем з перамогай!
Уважаемые выпускники Бабуничской средней школы!
Приглашаем вас на ВЕЧЕР ВСТРЕЧИ ВЫПУСКНИКОВ, который состоится 7 февраля.
Зімовыя канікулы заўсёды прыносяць вучням шмат прыемных імгненняў: навагоднія ранішнікі, вечары, падрыхтоўка да калядак, а калі ты адпраўляешся яшчэ і ў турыстычныя паездкі і атрымліваеш шмат новых уражанняў ад убачанага, то гэта робіць зімовыя канікулы навагодняй казкай.
Каникулы, которые порадовали новогодними и рождественскими праздниками, быстро пролетели, а с ними и окончилась смена в оздоровительном лагере "Дружба," который собрал 20 воспитанников. За семь дней дети отдохнули, набрались сил, чтобы снова покорять высоты "страны знаний."
Задача любога дарослага чалавека - зберагчы здароўе падрастаючага пакалення. Прапагандзе здаровага ладу жыцця была прысвечана гутарка ўчастковага інспектара ІСН Губар Наталлі Уладзіміраўны, якая 5 студзеня 2015 года сустрэлася з членамі аздараўленчага лагера "Сяброўства". Яна больш падрабязна спынілася на згубнай сіле тытунёвых вырабаў і дыму, якія здольны "забіваць" чалавека.
Прафілактыцы інфекцыйных і вострых распіраторных захворванняў была прысвечана гутарка фельчара Бабуніцкага ФАПа Макарэвіч Наталлі Уладзіміраўны
Добрай традыцыяй у раёне стала правядзенне мерапрыемстваў па падтрымцы таленавітых дзяцей, бо яны будучыня нашай краіны. 30 снежня 2014 года раённы ЦКД сустракаў адораных дзяцей на дабрачыннай ёлцы"Нашы дзеці."
Сёлета школу на гэтым мерапрыемстве прадстаўлялі пераможцы абласной алімпіяды Юлія Слесарава і Станіслаў Заржэцкі, уладальнікі дыплома ІІ ступені па прадстаўленні сістэмы работы піянерскай арганізацыі на абласным этапе Дзямідка Уладзіслаў, Шарамет Багдан, Дзямідка Анастасія, Агейчык Уладзіслаў, Рудаўская Ангеліна, Панцюк Галіна, Юркавец Алеся, Гурневіч Андрэй, удзельнік раённых і абласных спаборніцтваў па футболе Герасіменка Павел, пераможца абласнога этапу па афармленні лістоўкі Кудравец Дар'я.
Агонь, вада, дарога - сябры чалавека. Толькі мы ведаем, што яны з'яўляюцца і прычынай страшнай бяды, небяспекі, якія падсцерагаюць таго, хто не выконвае асноўных законаў.
Навучанню правілам паводзін, якія дапамогуць зберагчы жыццё, была прысвечана гутарка начальніка АПВПС аграгарадка Бабунічы Курловіча В.П. напярэдадні навагодняга свята.
В.І.Некрашэвіч, начальнік лагера
29 снежня вучні аздараўленчага лагера "Сяброўства" сустрэліся з участковым інспектарам па Бабуніцкім сельскім Савеце Буйскіх А.У., які напомніў дзецям аб паводзінах на канікулах і падчас навагодніх свят: выкананне правіл дарожнага руху, нашэнне светаадбівальных элементаў у цёмны час сутак, забарона выкарыстання піратэхнічных сродкаў.
В.І.Некрашэвіч, начальнік лагера
С 29 декабря 2014 года по 9 января 2015 года для учащихся 1-9 классов в школе будет работать оздоровительный лагерь.
НОВЫ ГОД ІДЗЕ ДА НАС-
ДРУЖНА СУСТРАКАЕМ!
ШЧАСЦЯ, РАДАСЦІ, ЗДАРОЎЯ
ШЧЫРА ЎСІМ ЖАДАЕМ.
Навагодняе свята - гэта казка, у якую паверылі вучні 6-11 класаў. Яны сталі ўдзельнікамі праграмы " Прыгоды Дзеда Мароза," якая падарыла хвіліны радасці і вяселля.