Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

15 верасня Беларусь адзначае Дзень бібліятэк

Дата: 14 сентября 2020 в 23:16
Автор: Пантюк Е. В.
118 просмотров

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2001 у нашай краіне 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк. Ініцыятарам выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

Сучасная бібліятэка – гэта інфармацыйны, культурны і адукацыйны цэнтр грамадскага жыцця, без якога цяжка ўявіць сабе свет. Калі спытаць у беларуса, што ён ведае пра бібліятэку, то, хутчэй за ўсё, першае, што ён згадае, будзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі – наш гонар і жамчужына беларускай сталіцы. А што ж яшчэ хаваюць кніжныя скарбніцы?

Адным з самых цікавых і арыгінальных экспанатаў Музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі з’яўляецца мікракніга «Чудо из чудес». Гэта маскоўскае выданне 1985 года з выказваннямі Аляксандра Пушкіна і Максіма Горкага на пяці мовах свету. Памер кнігі ўсяго 9х6 мм. Ёсць тут і кніга-волат памерам 99х66 см – гэта фундаментальная праца амерыканскага арнітолага і мастака Джэймса Адзюбона «Птицы Америки». Кніга выйшла ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя накладам 200 асобнікаў. Тут сабраны адбіткі гравюр з выявамі птушак у натуральную велічыню.

Многія лічаць, што ў бібліятэцы неабходна захоўваць абсалютную цішыню і, напрыклад, слухаць музыку тут нельга. Але гэта няпраўда. У Нацыянальнай бібліятэцы можна паслухаць музыку ў спецыяльнай зале нотных і аўдыёвізуальных дакументаў, а таксама сыграць на фартэпіяна або ўласным музычным інструменце ў спецыяльным гукаізаляваным памяшканні. А яшчэ ў Мінску ёсць спецыялізаваная нотна-музычная бібліятэка, дзе можна паслухаць музыку і замовіць алічбоўку любімай кружэлкі.

Пры некаторых бібліятэках створаны музеі. Сапраўднай скарбніцай выдавецкай справы з’яўляецца Музей кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы, які дзейнічае з 2006 года. У выставачнай зале дэманструецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў, сярод якіх рукапісныя кнігі, старадрукі, рэдкія выданні XV–XXI стст., кнігі Бібліі Францыска Скарыны.

Музей гісторыі медыцыны Беларусі дзейнічае пад крылом Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі. Тут можна даведацца пра гісторыю народнай медыцыны, прафесіяналізацыю медыцынскай справы і сучасны стан сістэмы аховы здароўя Беларусі.

Музейны пакой гісторыі кнігі і бібліятэкі працуе ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, а ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі г. Барысава дзейнічае літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя «Бабуліна спадчына».

Сёння ў Беларусі налічваецца больш за 2500 публічных бібліятэк, фонд якіх складае больш за 54,5 млн асобнікаў, колькасць карыстальнікаў публічных бібліятэк – больш за 3 млн 200 тыс. чалавек.

Адным з самых вядомых беларускіх бібліятэкараў быў Янка Купала, які ў 1908–1909 гадах у Вільні працаваў у бібліятэцы «Веды» Б. Л. Даніловіча, а ў 1919 годзе – у бібліятэцы ўстановы Народнага камісарыята асветы ў Мінску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.