Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

З Днём маці!

Дата: 14 октября 2020 в 21:54, Обновлено 19 октября 2020 в 10:16
Автор: Пантюк Е. В.
197 просмотров

З радасцю віншуем ўсіх жанчын, якія адчулі шчасце мацярынства, якія яшчэ рыхтуюцца гэта адчуць, з Днём маці!

Мілыя, ласкавыя, дарагія нашы матулі! Жадаем, каб вашы надзеі апраўдаліся. Няхай спагадлівае мацярынскае сэрца заўсёды спакойна б’ецца ў такт радасці, поспеху і гонару за сваіх дзяцей. Будзьце здаровыя і шчаслівыя, бо вы наша ўсё!

Прэзентацыя "Дзень маці"  

<iframe src="https://drive.google.com/file/d/1p0clgiOhe3XPc5RFvE5RVDyOn2saPVm3/preview" width="640" height="480"></iframe>

https://drive.google.com/file/d/1p0clgiOhe3XPc5RFvE5RVDyOn2saPVm3/view?usp=sharing

Эдзі Агняцвет

«Маме»

Калі б магла вясёлку з неба зняць,

Я падарыла б маме.

Каб з хмарак я магла дыван саткаць.

Я падарыла б маме!

Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк

Я падарыла б маме.

І ласку, і цяпло на доўгі век

Я падарыла б маме!

Святло бяроз і песеньку малой

Сініцы сінякрылай –

Хачу паднесці ўсё, што мне самой

Матуля падарыла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.