Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»

Дата: 17 октября 2020 в 00:07
Автор: Пантюк Е. В.
114 просмотров

19 кастрычніка 2020 года ў нашай краіне пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы і накіравана на выхаванне ў грамадзян беражлівага стаўлення да лесу.

Акцыя «Чысты лес» у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна праводзілася ў 2010 годзе, за гэты час яе ўдзельнікамі сталі сотні тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы краіны.

Штогод арганізацыямі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі робяцца значныя намаганні і накіроўваюцца сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Але праблема несанкцыяніраваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, знаходзяцца вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках, па-ранейшаму застаецца актуальнай.

У сувязі з гэтым Міністэрства лясной гаспадаркі прызывае ўсіх неабыякавых жыхароў краіны прыняць удзел у навядзенні парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, а таксама тэрыторыю, прылеглую да сваіх населеных пунктаў.

Удзельнікам акцыі можа стаць кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.