Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Бачыце дзіця на лёдзе – тэлефануйце 101 або 112

Дата: 15 декабря 2020 в 21:48
Автор: Пантюк Е. В.
136 просмотров

Днямі ў службу выратавання паступіла некалькі паведамленняў пра гульні дзяцей на беразе ракі ў Гомельскай вобласці.

– З пачаткам першых замаразкаў пачынаецца працэс утварэння лёду на водных аб’ектах. Вадаёмы пакрываюцца лёдам, які спачатку яшчэ нетрывалы і лёгка ламаецца пад нагамі чалавека ці цяжарам тэхнікі, – паведаміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька. – Дзіцяці досыць правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым сумным чынам. Пры тэмпературы вады ад 0 да -2 °С смяротны зыход можа наступіць і пасля 10 хвілін.

Прадстаўнікі службы МНС у чарговы раз нагадваюць бацькам пра важнасць размовы са сваімі дзецьмі аб правілах бяспекі. А таксама ўсіх, хто стаў сведкамі гульняў непаўналетніх на лёдзе, просяць адразу ж тэлефанаваць па нумарах 101 або 112.

Як расказалі ў службе МНС, не менш актуальная інфармацыя пра бяспеку для аматараў зімовай рыбалкі. Днямі рыбак у Гомельскай вобласці ледзь не развітаўся з жыццём. Як высветлілася пазней, мужчына раніцай прыйшоў рыбачыць і, не разлічыўшы таў-шчыню лёду, праваліўся. Побач былі іншыя рыбакі, якія пра здарэнне паведамілі выратавальнікам. Вялікую ролю ў выратаванні сыграла камізэлька, якая быў на мужчыне і дазволіла яму трымацца на паверхні вады да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Спецыялісты нагадваюць, што нельга выходзіць на лёд пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў. Не пераходзьце вадаёмы ў цёмны час сутак, у непагодлівае надвор’е і ў неправераных месцах. Пры руху ўважліва сачыце за яго паверхняй, абыходзьце ўпадзенне ручая, выхад грунтовых вод і крыніц, умёрзлыя кусты і траву.
Сябры, будзьце ўважлівыя да сябе і да людзей, якія побач, сачыце за дзецьмі. Жыццё можна пражыць толькі адзін раз і губляць яго з-за глупства – недазваляльная раскоша.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.