-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
З нагоды 100-годдзя Івана Мележа
Калі спытаць у жыхароў нашай краіны сярэдняга і маладога веку, якія творы беларускай літаратуры ім найбольш помняцца са школьнай праграмы, то многія ў ліку першых назавуць раман «Людзі на балоце» Івана Мележа, а Ганну Чарнушку, галоўную гераіню твора, – любімым жаночым літаратурным вобразам.
Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921 – 9 жніўня 1976) пісаў апавяданні і аповесці, нарысы і эсэ, кінасцэнарыі і літаратурна-крытычныя артыкулы, аднак у гісторыю беларускай літаратуры і ў свядомасць чытачоў ён найперш увайшоў як аўтар «Палескай хронікі», па словах акадэміка Радзіма Гарэцкага, «праўдзівай эпапеі глыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных рубяжах суровага і трагічнага ХХ стагоддзя». Гэта трылогія, якая аб’ядноўвае ў адзінае цэлае раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», напоўнена непаўторнымі фарбамі палескага краю і незвычайным моўным каларытам, шматграннымі характарамі і вострымі сацыяльна-псіхалагічнымі канфліктамі.
Раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» былі адзначаны ў 1972 годзе вышэйшай савецкай літаратурнай узнагародай – Ленінскай прэміяй. У гэтым ж годзе Івану Мележу было нададзена ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусі». Таксама творца з’яўляўся лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), быў узнагароджаны некалькімі ордэнамі і медалямі.
Не менш яркай старонкай беларускай культуры з’яўляюцца і ўвасабленні твораў Івана Мележа на тэатральнай сцэне і ў кінамастацтве. Спектаклі па раманах «Палескай хронікі» неаднаразова ставіліся ў сталічных і рэгіянальных тэатрах і на Беларускім тэлебачанні і радыё.
У 1982 і 1983 гадах знакаміты беларускі рэжысёр Віктар Тураў разам з калегам Дзмітрыем Зайцавым паставіў мастацкія кінафільмы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», на аснове якіх пазней быў створаны 8‑серыйны тэлефільм. За гэтую працу творчы калектыў у 1984 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.
Ганна Чарнушка і Васіль Дзяцел, Яўхім Глушак і Хадоська, Міканор і Апейка, Сарока і Нібыто-Ігнат… Думкі і ўчынкі герояў у часы «крутога пералому» звыклага ладу жыцця, людскіх лёсаў і псіхалогіі, іх радасць і гора, каханне і страты, мары і сумненні, па-майстэрску ўвасобленыя Мележам-мастаком і Мележам-філосафам, не пакідаюць абыякавымі чытачоў і ў наша ХХІ стагоддзе, бо дапамагаюць зразумець сябе ў кантэксце нацыянальным і агульначалавечым. Бо гэта класічная літаратура. Бо «Палеская хроніка» – сапраўдны шэдэўр беларускага мастацтва слова.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by