Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Петрыкаў. Падрыхтуйцеся да ацяпляльнага сезона загадзя

Дата: 24 августа 2021 в 09:16
126 просмотров

Зусім няшмат часу застаецца да пачатку ацяпляльнага перыяду. Хутка пахаладае, і грамадзяне актыўна пачнуць прымяняць печы для абагрэву сваіх дамоў.

<pre> З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе ратавальнікі пастаянна абследуюць домаўладання грамадзян на прадмет пажарнай бяспекі. Большасць грамадзян падыходзяць да пытання сваёй бяспекі вельмі сур'ёзна, што не можа не радаваць.</pre> <pre> - На вуліцы яшчэ цёпла, а я ўжо старанна падрыхтаваўся да ацяпляльнага сезона: прачысціў і пабяліў комін, заладзіў расколіны і замацаваў дзверцы топачнай адтуліны, - паказваў членам назіральнай камісіі жыхар вёскі Конкавічы.</pre> <pre> Асаблівую ўвагу спецыялісты службы выратавання надаюць наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Большасці домаўладальнікам даводзіцца неаднаразова тлумачыць важнасць ўстаноўкі гэтага прыбора.</pre> <pre> - Апавяшчальнік - менавіта гэта прылада своечасова апавясціць аб задымленні і выратуе ваша жыццё. Як паказвае практыка ў хатах, абсталяваных аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, павышаецца ўзровень бяспекі грамадзян, якія там пражываюць. Адзінае, што вам неабходна рабіць пасля яго ўстаноўкі - своечасова мяняць батарэйку, - тлумачыць інспектар.</pre> <pre> Пры наяўнасці парушэнняў, якія могуць прывесці да пажару, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сіттуацыях абавязкова паказваюць на іх гаспадарам і тлумачаць, як выправіць тое ці іншае парушэнне.</pre> <pre> Таксама асаблівая ўвага членаў назіральнай камісіі надаецца сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Бацькам нагадваюць пра небяспеку пакідання непаўналетніх без нагляду.</pre> <pre> З усімі домаўладальнікамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, падчас якіх нагадваюць патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на прыдамавой тэрыторыі. Па выніках наведвання грамадзянам ўручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.</pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.