Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Капыль запрашае гасцей на Дзень беларускага пісьменства

Дата: 3 сентября 2021 в 21:59
Автор: Пантюк Е. В.
189 просмотров

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Слонім і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае» пройдзе 4–5 верасня ў Капылі Мінскай вобласці. Менавіта тут сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа. Галоўная тэма свята – Год народнага адзінства.

Цэнтральнымі падзеямі Дня беларускага пісьменства стануць урачыстае адкрыццё, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, перадача эстафеты Добрушу – сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе, адкрыццё помніка беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Цішку Гартнаму, скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства, алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскага праекта Саюза мастакоў Беларусі.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы. Жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны: «Памяць», «Традыцыі і сучаснасць», «Разам з кнігай мы расцём», «Слова пісьменніка», «17 верасня – Дзень народнага адзінства». Акрамя таго, будуць адкрыты гандлёвы павільён ААТ «Белкніга», экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, «Паштовы павільён» РУП «Белпошта», тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.

Больш падрабязна пра праграму ХХVIII Дня беларускага пісьменства можна даведацца тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.