Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Выстава-агляд "Каб мова беларуская гучала"

Дата: 21 февраля 2022 в 19:34, Обновлено 21 февраля 2022 в 19:39
Автор: Пантюк Е. В.
122 просмотра

Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ганарыцца сваёй мовай. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць беларускую мову, бо гэта — наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне. Таму да 21 лютага, калі міжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень роднай мовы, мы з асаблівым гонарам і пачуццём размаўляем пра сваю подную мову і на сваёй роднай мове – мы гаварым па-беларуску.

Менавіта да гэтай даты школьная  бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых на выставу-агляд “Каб мова беларуская гучала”.

На выставе прадстаўлены шматлікія матэрыялы пра беларускую мову, яе адасабленне і станаўленне сярод іншых моў, галоўных дзеячаў, якія паўплывалі на яе развіццё, сённяшні стан мовы ў нашай краіне і міжнароднай арэне. Кожны жадаючы можа знайсці тут найноўшыя слоўнікі беларускай мовы – граматычныя, тлумачальныя, уласных назваў, іншамоўных слоў і гэтак далей, – а таксама апошнія рэдакцыі правіл беларускай літаратурнай мовы. Найбольшай захаванасці нацыянальнай мовы спрыяе найперш нацыянальная літаратура, таму выстава прапануе пазнаёміцца з галоўнымі дзеячамі беларускай літаратуры – пісьменнікамі і паэтамі, якія так ці інакш прапагандавалі роднае слова ў шматлікіх творах на беларускай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.