-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Да Дня славянскай пісьменнасці і культуры
Штогод 24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Сотні мільёнаў людзей, што пішуць кірыліцай, успамінаюць братоў Кірылу і Мяфодзія, ураджэнцаў Салуні (сучасныя Салонікі), вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя. Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.
Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын. Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). Цікава, што ў царкоўным абіходзе спачатку згадваецца Мяфодзій, які меў высокі царкоўны сан, а пасля кніжнік Кірыл. У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.
Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.
Пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі, убачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.
Напярэданні свята, 16–17 мая 2024 года, у Мінску прайшлі ХХХ Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні «Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння». Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з'яўляюцца форумам, які ўжо на працягу 30 гадоў аб'ядноўвае спецыялістаў і вучоных з краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by