Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тэматычны вечар “Мая малая Радзіма”.

Дата: 22 января 2017 в 18:42, Обновлено 23 января 2017 в 22:53
577 просмотров

<sub>У Сусвеце плыве вяликая планета Зямля. На ёй жыве шмат народаў. Усе яны - людзі, зямляне! Але кожны зямлянін мае яшчэ свой асабісты край - куточак, які называе сваёй радзімай.</sub>

<sub>Малая радзіма - гэта тое невялікае месца на планеце, да якога мы прывязаны карнямі. Тут мы нарадзіліся і жывём. Сюды мы будзем вяртацца з далёкіх вандровак.</sub>

<sub>Людзі заўсёды будуць называць нас імем нашай малой радзімы. Таму дзяўчынку з Бабуніч клічуць бабунаўкай, а хлочыка з Сотніч - сатнюком, а жыхароў Петрыкава - петрыкаўчанамі. Гэтыя званні вельмі родныя для кожнага жыхара.</sub>

<sub>У гэтую суботу мы сустрэліся ў школе на вечарыне, якая называлася "Мая малая Радзіма". прысутнічалі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі краязнаўчай працы, якая вядзецца ў школьнай бібліятэцы, пазнаёміліся з кніжнай выставай па дадзенай тэме, з артыкуламі ў часопісах і газетах, прысвечанымі нашай маляўнічай Петрыкаўшчыне. Папоўнілі свае веды пра вясцовасць, дзе яны нарадзіліся і жывуць. Цікава ім было даведацца пра легенду, адкуль пайшла назва вёскі Бабунічы. Успомнілі нашых знакамітых землякоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія сваёй працай і талентамі прымусілі нас ганарыцца гордым званнем  - бабунавец.</sub>

<sub>  </sub>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.