Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Нялёгкі хлеб “другі хлеб”

Дата: 12 сентября 2014 в 18:53, Обновлено 6 октября 2014 в 18:14
426 просмотров

Верасень – першыя крокі ў краіну ведаў. Верасень – гэта і час падвядзення рахункаў на агародах і палетках. Кожны разумее важнасць гэтых працэсаў: паспець у адным, не адстаць у другім.

Пачэсна і ганарова, што нам, вучням Бабуніцкай сярэдняй школы, даручана важная справа – падабраць бульбу ў КСУП “Запаветы Ільіча”. Кожны год калектыў школы дапамагае мясцовай гаспадарцы. А гэта добрая магчымасць папоўніць матэрыяльную базу.

Нашаму жаданню папрацаваць спрыялі цёплыя дзянькі. Праменьчыкі сонца падбадзёрвалі нас. Лагодны ветрык прыдаваў сілы. Праца спорылася! Адно вядзерца, другое… - прыцэп машыны напоўнены. Толькі цяпер разумееш: стаміўся… Так, нялёгкі хлеб “другі хлеб.”                                                      

Герасіменка Павел, вучань 10 класа

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.