Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Жаданыя госці

Дата: 4 ноября 2014 в 20:11, Обновлено 10 января 2015 в 17:50
798 просмотров

        Апошні дзень восеньскіх канікул. У фае школы шматлюдна. Дзеці і настаўнікі ўзрушаны. Мы чакаем гасцей. Прыемна калі ў школу едуць госці, але і адказна. Хочацца каб і школа спадабалася і тая праграма, якую мы склалі для іх. А вось і госці.

        Мы сустракаем іх хлебам-соллю і беларускім народным танцам, а пасля запрашаем на экскурсію па школе, якую правёў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Уладзімір Пятровіч Раўкоўскі.

        Госці па- добраму нам пазайздросцілі: утульныя класы, чысціня, новая мэбля, а вучням больш за ўсё спадабаліся спартыўная зала і стадыён.

        Наступным пунктам нашага плана было наведванне Музея прыроды аграгарадка Ляскавічы, дзе госці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення музея і яго экспанатамі.

        Вочы нашых гасцей іскрыліся ад задавальнення. На іх як бы глядзелі птушкі і жывёлы нашага палескага краю і гаварылі: "Паглядзіце, якія мы прыгожыя! Дзе вы яшчэ ўбачыце такую прыгажосць?"  

       Пасля вяртання з Ляскавіч у школе для гасцей і з іх удзелам прайшло тэматычнае мерапрыемства "Міс Восень - 2014". Яно поўнасцю з'яднала дзве школы. Удзельнікамі мерапрыемства былі і госці, і гаспадары. Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, танцавалі.Свае артыстычныя здольнасці паказвалі і настаўнікі школ.

       Напрыканцы нашай сустрэчы з гасцямі было выказана пажаданне дырэктара школы Уладзіміра Мікалаевіча Герасіменка і намесніка дырэктара Рассветаўскай сярэдняй школы Анжэлы Мікалаеўны Такун яшчэ раз сустрэцца, а гэта сведчыць аб тым, што нашым гасцям спадабалася.

                  

                                                                     Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ніна Раманаўна Ястрэмская

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.