Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Бяспечныя канікулы

Дата: 22 декабря 2017 в 19:31
Автор: Пантюк Е. В.
403 просмотра

Зіма і зімовыя канікулы – час вясёлых гульняў у снежкі, катання на санках, каньках і лыжах.

На жаль, гэтыя забавы часам становяцца прычынай траўмаў. Дзеці вельмі дапытлівыя, спрабуюць актыўна пазнаваць навакольны свет, пры гэтым не заўсёды ўмеючы ацаніць небяспеку сітуацыі. Задача дарослых – стварыць бяспечныя ўмовы для правядзення канікул, навучыць дзіця правілам паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць атрымання траўмаў, і ўзмацніць кантроль за іх выкананнем.

Работа па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ўключае наступныя напрамкі:

  • стварэнне траўмабяспечнага асяроддзя;
  • выпрацоўка ўдзяцей навыкаў бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях;
  • фізічнае развіццё дзяцей, накіраванае на ўмацаванне касцёва-мышачнай сістэмы і выпрацоўку каардынацыі рухаў.

Зімовае надвор’е ў Беларусі пераменлівае: снегапады, адлігі, завеі, галалёд. Усё гэта спрыяе атрыманню траўмаў, удараў, пераломаў, абмаражэнняў, а таксама ўздыму вірусных інфекцый і абвастрэнню хранічных захворванняў.

Каб не трапіць у лік пацярпелых, да неспрыяльных умоў надвор’я можна падрыхтавацца.

Парады бацькам:

  • Апранайце дзяцей шматслойна ў цёплую сухую вопратку з натуральных матэрыялаў. Не забывайце пра святловяртальнікі (флікеры) на дзіцячай вопратцы. Абутак падбірайце на плоскай рыфленай падэшве з цёплай вусцілкай.
  • Абараняйце адкрытыя ўчасткі скуры дзіцячым крэмам за 30 хвілін да выхаду на вуліцу.
  • Навучыце дзяцей правільна падаць, групуючыся наступным чынам: рукі прыціснуць да грудзей, ногі сагнуць у каленях, галаву уцягнуць у плечы.
  • Нагадайце дзіцяці, як небяспечна гуляць і катацца на горках, размешчаных побач з дарогай, і ў месцах, блізкіх да палонак, спускаў цёплай вады ад прамысловых прадпрыемстваў, рыбацкіх лунак.
  • Калі падзенне або абмаражэнне адбылося, абавязкова звяртайцеся да ўрача.
  • Правядзіце гутарку з дзіцём аб выкананні правіл дарожнага руху.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.