Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Са спортам сябруеш - здароўе мацуеш

Дата: 7 декабря 2014 в 21:50
457 просмотров

Пад такім дэвізам прайшоў 5 снежня таварыскі матч па футболе паміж настаўнікамі і камандай вучняў 10 класа. Азарту і жаданню перамагчы з боку адных і другіх гульцоў можна было пазайздросціць.

З першых хвілін ініцыятыву захапілі дзесяцікласнікі. Галы адзін за другім траплялі ў вароты сапернікаў. Складвалася ўражанне: вучні будуць святкаваць вікторыю. Толькі настаўнікі, а гэта футбалісты са стажам, "здавацца" не хацелі. Некалькі ўдалых камбінацый - і лік у матчы роўны.

Сярод вучняў адчуваецца нярвознасць. Хутка закончыцца час, а гульня не ладзіцца. Хто ж пераможа?

Дырэктар школы сваю дружыну вядзе наперад. Яны малодшым шанцу не пакідаюць. Гол, адзін, другі...

З розніцай у 3 галы перамаглі настаўнікі. Віншуем У.М.Герасіменку, У.П.Раўкоўскага, Р.В.Булачова, Ю.І.Радкевіча, А.У.Герасіменку. 

                                                Марына Такун, вучаніца 10 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.