Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ЗІМОВЫЯ ПРЫГОДЫ

Дата: 9 января 2015 в 21:55, Обновлено 10 января 2015 в 13:56
862 просмотра

Зімовыя канікулы заўсёды прыносяць вучням шмат прыемных імгненняў: навагоднія ранішнікі, вечары, падрыхтоўка да калядак, а калі ты адпраўляешся яшчэ і ў турыстычныя паездкі і атрымліваеш шмат новых уражанняў ад убачанага, то гэта робіць зімовыя канікулы навагодняй казкай.

 

Вучні нашай школы 5 студзеня наведалі Замкавую гару ў г. Мазыры і пабывалі ў гасцях у Рэзідэнцыі Дзядуль Марозаў. Іх сустрэлі казачныя героі. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях, якія  для іх падрыхтавалі Дзяды Марозы і Снягурка. 

Ад гэтага мерапрыемства засталіся добрыя ўражанні, але на гэтым наша экскурсія не закончылася, мы адправіліся ў ДУА "Мазырскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна" на кафедру " педагогікі і методык дашкольнага і пачатковага навучання", дзе нас радушна сустрэла выпускніца нашай школы, а цяпер дацэнт кафедры Заброцкая В.С. і намеснік дэкана Семяненка М.І.

Валянціна Сцяпанаўна пазнаёміла дзяцей з кабінетам выяўленчага мастацтва і сваёй майстэрняй, паказала работы студэнтаў, а яшчэ зрабіла падарунак школе.

 

І цяпер карціны, падораныя ёю, упрыгожаць нашу школу.

         

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.