Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Падарожжа ў школу правільнага харчавання

Дата: 16 февраля 2019 в 12:50
298 просмотров

16 лютага для вучняў 3-4 класаў быў праведзены занятак-гульня " Падарожжа ў школу правільнага харчавання".

У першай частцы занятка - "Здаровы чалавек"- дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе "Здаровы чалавек - гэта ,,, чалавек" і гульні "Гэта я, гэта мы, гэта ўсе мае сябры". Другая частка занятка была прысвечана правільнаму харчаванню. Спачатку рабяты адказалі, чаму трэба харчавацца, а потым - як правільна харчавацца. Дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку "Агароднінныя цуды", гулялі ў гульню "Святлафор здароўя". Потым рабяты ўспомнілі залатыя правілы харчавання, удзельнічалі ў гульні "Расшыфруй прыказку". Падводзячы вынік занятка, зроблены вывад, што шчаслівы чалавек - гэта здаровы чалавек, што клапаціцца пра здароўе трэба з ранняга дзяцінства і што правільнае харчаванне спрыяе ўмацаванню здароўя. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.