Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень адчыненых дзвярэй

Дата: 20 февраля 2019 в 22:44, Обновлено 20 февраля 2019 в 22:48
Автор: Пантюк Е. В.
259 просмотров

У рамках правядзення акцыі "Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе ў перыяд з 20 лютага па 1 сакавіка, ва ўсіх структурных падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Петрыкаўскага раёна пройдуць "Дні адчыненых дзвярэй".

Дзень адчыненых дзвярэй - гэта выдатная магчымасць для і іх бацькоў бліжэй пазнаёміцца ​​з ратавальнікамі. Праграма Дня адчыненых дзвярэй ўключыць у сябе дэманстрацыю пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, элементаў баявой работы дзяжурнай змены, азнаямленне гасцей з умовамі жыцця і быту ратавальнікаў.

Петрыкаўскі раённы аддзел запрашае ўсіх жадаючых наведаць падраздзялення па надзвычайных сітуацыях штодня ў перыяд правядзення акцыі з 10.00 да 13.00:

г. Петрыкаў вул. К. Маркса 15, ПАВЧ №1 Петрыкаўскага РАНС

в. Бабунічы вул. Першамайская 43, ПАСП №11 Петрыкаўскага РАНС

в. Ляскавічы вул. Комсомольская 23, ПАСП №12 Петрыкаўскага РАНС

г.п. Капаткевічы вул. Інтэрнацыянальная 60, ПАСП №13 Петрыкаўскага РАНС

в. Мышанка вул. Ленінская 69, ПАСП №15 Петрыкаўскага РАНС

в. Навасёлкі вул. Ленінская 6, ПАСП №16 Петрыкаўскага РАНС

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 5-40-60 або 80336184673.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.