Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сцежка да алімпійскага п’едэсталу

Дата: 19 сентября 2013 в 15:16, Обновлено 11 октября 2013 в 17:31
468 просмотров

         З самага пачатку дня па школе хваляванне: пасля ўрокаў усе вучні прымуць удзел у асеннім кросе. Што зрабіць, каб прабегці добра, не падвесці клас? А дыстанцыі не малыя: 500м, 1000м, 1500
         Першымі стартавалі пяцікласніцы. Дзяўчынкі беглі прыгожа, але роўных не было Ангеліне Калаевай.  Сярод шасцікласніц на дыстанцыі 500м перамагла Анастасія Дзямідка.
         Кульмінацыяй спаборніцтва стаў забег на 1000м  сярод хлапчукоў 5 і 6 класаў. Іван Кузьмін тры з паловай кругі бег першым, але на апошніх метрах яго абагнаў Дзмітрый Глушко.
         Не менш цікавым быў забег сярод дзяўчынак 7-9 класаў. Сямікласніца Марыя Пінчук саставіла канкурэнцыю дзевяцікласніцы Таццяне Пінчук, адстаўшы ад яе на некалькі секу
         Пахвалявацца ўсіх прысутных заставілі юнакі 9 класа. Доўгі час ўся група вучняў трымаліся разам. А на апошнім крузе Павел Герасіменка і Павел Грыгарэвіч адарваліся і разыгралі першынства паміж сабой. Мацнейшым аказаўся Павел Герасіменка.
         Магчыма, вынікі ўдзельнікаў былі б горшымі, калі б не групы падтрымкі, якія падбадзёрвалі ўсіх.
         Першыя старты, першыя вынікі – сцежка да алімпійскага п’едэсталу.
 
Вучаніца 6 класа – Крук Юлія
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.