Навіны, 6-ты школьны дзень
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Масленічны тыдзень пачынаецца за тыдзень да пачатку Вялікага Посту. У гэтым годзе – з 24 лютага па 1 сакавіка. З гэтай нагоды бібліятэкар Бабуніцкага ЦКД Наталля Мікітаўна Стракач запрасіла вучняў 3 і 4 класаў на свята. Дзякуючы цікавым гульням, конкурсам, кубачку чаю з блінамі і аладкамі дзеці надоўга запомняць гэтае свята.
Да 95-годдзя са дня заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка 25 студзеня для вучняў пачатковай школы было праведзена завочнае падарожжа.
Волшебный, дивный праздник на пороге,
И в Новый Год открыта уже дверь,
Оставь в году ушедшем все тревоги
И только в лучшее и доброе поверь.
Пусть будут дни прекрасными и яркими,
И каждый новый день календаря
Запомнится счастливыми подарками,
И каждый миг не будет прожит зря.
Пусть рядом будут люди дорогие
И те, кого мы любим горячо,
Друзья, коллеги, близкие, родные,
Их мудрость и надежное плечо.
Под звон бокалов пусть желания исполнятся,
И колесо судьбы подарит много лет.
Пусть дом уютом и теплом наполнится,
Желаю в Новый год больших побед!
Достичь вершин заветных, без сомнения,
Поймать успех в круговороте дней,
Пусть в Новый Год веселым будет настроение,
А рядом — смех и искренность друзей!
30 лістапада для вучняў 1-4 класаў была праведзена гульня-практыкум пра правы і абавязкі дзяцей.
Дарагія нашы мамы!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё.! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.Хай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці цешаць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Любві, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!
Пра здаровае харчаванне можна гаварыць шмат. Так 5 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў прайшла гульня-падарожжа"У Краіну здаровага харчавання". Дзеці падарожнічалі па станцыях "Загадай-ка", "Хлебная", "Каша", "Здароўе", "Смачна і карысна", "Замацоўвай-ка", паказвалі свае веды па дадзенай тэме. Напрыканцы падарожжа вучні зрабілі вывад:
чтобы быть здоровым, умным и красивым,
нужно кушать много разных витаминов.
Этих витаминов много есть повсюду-
очень много в фруктах и других продуктах.
Любят ребятишки яблоки и груши,
но и свёклу тоже надо кушать.
Да полезны, дети, творог и сметана.
А для мозгов и силы-рыба и бананы.
Чтобы быть здоровым, умным и красивым,
Навсегда запомни: полезны витамины!
Пад такой назвай прайшоў шосты школьны дзень. У вучняў 1 - 4 класаў праведзена прыродаведчая экскурсія, прысвечаная Сусветнаму дню турызму, які праходзіць 27 верасня.
На экскурсіі дзеці пазнаёміліся з маляўнічымі куточкамі сваёй малой радзімы, працай людзей на сваіх палетках і непрыкметным надыходам восені.
Гадзіны праляцелі хутка. Дзеці задаволеныя і пачырванелыя, ад восеньскага цёплага надвор'я, вярнуліся ў школу, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі з настаўніцай выяўленчага мастацтва Валянцінай Сцяпанаўнай Заброцкай.
2 верасня ў класе прайшоў урок пад назвай "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі".Урок спрыяў выхаванню ў вучняў пачуцця гордасці за сваю краіну і яе герояў, павагі да свайго народа, да дасягненняў сваёй радзімы.
Не гуляйце з адкрытым агнём, запалкамі, запальніцамі і іншымі агнявымі сродкамі, асабліва - у лесе і на тарфяным балоце ў засушлівае час года;
Не распальвайце вогнішча ў лесе; распальваць вогнішча можна толькі з дарослымі на спецыяльна абсталяваным вогнішчы або ў выкапаных паглыбленнях;
Сыходзячы з хаты, праверце, выключаны ці газавыя пліты і электронагревательные прыборы.
У час навальніцы нельга знаходзіцца побач з вадой, высокімі дрэвамі і слупамі, старайцеся знайсці надзейнае сховішча; у адкрытым полі лепш сесці, пачакаўшы пад сябе ногі і абхапіўшы калені рукамі.
Нельга падыходзіць да такіх збудаванняў блізка і чапаць любыя вузлы і дэталі: гэта можа скончыцца імгненным паразай электрычным токам, гэта пагражае самога жыцця.
Нельга ладзіць любыя гульні з пяском і не заходзіць на тэрыторыю кар'ераў: трэба баяцца магчымага абвалу пяшчаных пластоў, гэта пагражае жыцця.
Ці не адказваць на непатрэбныя роспыты незнаёмага чалавека, не даваць яму ніякіх тэлефонных і любых адрасных звестак, акрамя тых выпадкаў, калі пра нешта такое, што здарылася з вамі трэба паведаміць бацькам або іншым блізкім людзям;
Не садзіцца ў машыну ці кудысьці ісці з незнаёмымі людзьмі: гэта можа скончыцца чым-небудзь непапраўных;
Не прымайце ад незнаёмых вам людзей якіх-небудзь прадметаў або любых знакаў увагі, як бы ветліва яны не звярталіся да вас;
Не ўпускаць у ваш дом (кватэру) незнаёмых людзей без дазволу бацькоў, не заходзіце з імі ў ліфт або пад'езд;
Дзецям і непаўналетнім падлеткам пасля 23.00 гадзін нельга знаходзіцца ў грамадскіх месцах і на дарогах без суправаджэння бацькоў (дарослых сваякоў);
Выконвайце правілы паводзін у грамадскіх месцах.
Гуляйце удалечыні ад праезнай часткі;
Не выбягайце з-за транспарту, які стаіць, таму што аўтамабіль не можа спыніцца імгненна;
Пазначце сябе флікерам у цёмны час сутак ці надыходзячае вячэрні час - будзьце прыкметнымі для вадзіцеля;
Пераходзьце дарогу толькі па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора;
Паглядзіце спачатку налева, потым - направа, пераканайцеся, што кіроўца вас прапускае;
Поруч любой праезнай часткі дарогі, у тым ліку - жалезнай, нельга перасоўвацца, выкарыстоўваючы навушнікі або гаварыць па мабільным тэлефоне;
Не хадзіце па чыгуначных шляхах - гэта вельмі небяспечна.
Пад такой назвай, напярэдадні свята 9 Мая, прайшло знаёмства вучняў 2 класа з правіламі прыёму ў акцябраты. Да іх у клас завіталі важатыя: Слесарава Дар'я, Уласкіна Алеся і Глушко Дар'я. Яны расказалі ім якім павінен быць акцябронак. Вучні з цікавасцю слухалі сваіх важатых, вучылі з імі правілы акцябрат. Важатыя падарылі вучням памяткі, каб яны іх прачыталі, паказалі сваім бацькам. На наступным тыдні вучняў чакае свята прыёму ў акцябраты. У добры шлях вам, будучыя акцябраты!
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе сценгазет да Дня Перамогі.
ВІНШУЕМ ЛАПЧАНКА ВІЯЛЕТУ, ПЕРАМОЖЦУ ДРУГОГА ЭТАПУ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ ПА РУСКАЙ МОВЕ.
Пад такой назвай, у шосты дзень тыдня - 6 красавіка, у 1 - 4 класах прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму Дню здароўя. На гэтым мерапрыемстве дзеці расказалі аб тым, як яны выконваюць свой рэжым дня, гігіену і як харчуюцца, каб быць заўсёды здаровымі. Затым практычна паказалі сваю моц з паветранымі шарамі "Хто хутчэй надуе шар?" Першымі аказаліся дзяўчынкі: Кот Ксенія, Такун Віялета, Паўтаран Юлія, Шабалтас Аляксандра. Потым былі парныя спаборніцтвы ў гульні "Крыжыкі - нолікі". Тут адстаючых не было. Любяць гэту гульню дзеці. Заключным этапам мерапрыемства была віктарына "Што ты ведаеш пра спорт?" Тут дзеці здзівілі сваімі ведамі. Асабліва, Юля Паўтаран, якая адказвала амаль, што на ўсе пытанні. Малайцы, нашы дзеткі. Добрага ім здароўя!
Дарагія жанчыны, дзяўчаты!
Шчыра віншуем вас са святам 8 Сакавіка. Няхай гэты дзень будзе не адзіным, калі ў вас ёсць добры настрой, увага навакольных і прыемныя падарункі. Жадаем вам, каб тая пяшчота, якой адорваеце сваіх блізкіх, пастаянна да вас вярталася ў сто разоў большай. Шчасця вам, здароўя і спаўнення ўсіх мараў!
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме "Аты-баты шлі салдаты"
23 лютага — свята не толькі тых, хто носіць і насіў пагоны. Гэта свята ўсіх сапраўдных мужчын, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону свайго дома, сям’і і Бацькаўшчыны. У гэты святочны дзень хочацца ўспомніць тых, хто прайшоў франтавыя дарогі, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме, а ў пасляваенны перыяд плённай працай умацоўваў баявую моц арміі, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.
Жадаем абаронцам Айчыны мужнасці, бадзёрасці духу, мірнага неба, поспехаў у службе і новых здзяйсненняў на дабрабыт нашай Радзімы!
Памылковым з’яўляецца меркаванне, што пераахаладжэнне ці прастуда садзейнічаюць узнікненню грыпу. Яны не выклікаюць эпідэміі, а толькі спрыяюць больш цяжкаму ходу захворвання. Успышкі грыпу адзначаюцца ў месцах з вялікай колькасцю людзей.
Як і многія іншыя захворванні, грып можна прадухіліць, выконваючы пэўныя рэкамендацыі.
1. Прытрымлівацца здаровага ладу жыцця (загартоўка, фізічнае выхаванне, рацыянальнае харчаванне).
2. Захоўваць рэжым дня.
3. Падчас эпідэміі пазбягаць натоўпаў.
4. Прымаць для прафілактыкі вітаміны (асабліва С), есці цыбулю, часнок.
5. Насіць ахоўную маску.
Рэкамендацыі для хворых на грып:
1. Не рызыкуйце: не пераносьце грып “на нагах”, пры першых сімптомах хваробы кладзіцеся ў ложак.
2. Хвораму трэба даваць у вялікай колькасці вітамінізаванае піццё (сокі, морсы, чай з лімонам, малінай, ліпай, мёдам).
3. Для хворага рэкамендуецца асобны посуд, бялізна і, пажадана асобны пакой.
4. Рэгулярна праветрывайце і рабіце вільготную ўборку ў памяшканні.
5. Абмяжуйце кантакты з хворым.