Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гутарка аб недапушчальнасці выкарыстання дзецьмі піратэхнікі

Дата: 22 января 2017 в 16:31, Обновлено 22 января 2017 в 17:41
Автор: Кот Л. А.
469 просмотров

Піратэхнічныя вырабы: феерверкі, петарды, салюты і г.д. даўно ўвайшлі ў наша жыццё. Іх выкарыстоўваюць на сямейных і дзяржаўных святах. Але, бачачы гэту прыгожосць, мы не на хвіліну не павінны забывацца пра небяспеку, якую ўтрымліваюць у сабе піратэхнічныя вырабы.
Калі чалавек ведае, адкуль можна чакаць небяспеку, ён будзе асцярожны. А піратэхніка ўтрымлівае ў сабе небяспеку таму, што вырабы маюць выбуховы зарад, які можа пашкодзіць не толькі маёмасці, але і здароўю, і жыццю чалавека.
Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, купляючы піратэхнічныя сродкі, трэба звярнуць увагу на іх тэрмін прыдатнасці, інструкцыю карыстання (яна павінна быць на рускай ці беларускай мове). Купляць трэба піратэхнічныя сродкі толькі ў завадской упакоўцы, захоўваць далей ад награвальных прыбораў, у недаступным для дзяцей месцы.
Нельга пераносіць піратэхнічныя сродкі ў кішэнях, захоўваць без упакоўкі, выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі, якія маюць дэфекты, разбіраць і перарабляць піратэхніку, паўторна запускаць яе ў выпадку адмовы або згарання фіціля.
Перад выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў неабходна азнаёміцца з інструкцыяй. У ёй павінны быць указаны ўмовы выкарыстання, абмежаванні, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі, папярэджанне аб небяспецы, гарантыйны тэрмін і дата выпуску, умовы захоўвання, рэквізіты вытворцы, дзеянні ў выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый, іншыя звесткі, абумоўленыя спецыфікай піратэхнічных сродкаў, дзеянні ў выпадку пажару.
А самае галоўнае - гэта тое, што ў нашай краіне існуе забарона продажу і выкарыстання дзецьмі піратэхнічных вырабаў.



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.