8 класс
Інфармацыйная гадзіна "Сакрэты здаровага харчавання", прайшла ў классе.
Класная гадзіна "Асаблівыя людзі", прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў прайшла ў класе.
Вучні класа прынялі ўдзел у сацыяльна-творчай акцыі «Дзякуй, доктар!»
Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам "Здаровыя дзеці - у здаровай краіне" прайшла ў 5 класе.
У рамках Сусветнага дня дзіцяці ў класе прайшла класная гадзіна ў форме круглага стала пад назвай "Востраў дзіцячых жаданняў".
Да 100-годдзя з дня нараджння Андрэя Макаёнка ў класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Выдатны майстар сатыры".
Вучні класа прынялі ўдзел у гутарцы " Што вывучае эканамічная навука?"
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Масленічны тыдзень пачынаецца за тыдзень да пачатку Вялікага Посту. У гэтым годзе – з 24 лютага па 1 сакавіка. З гэтай нагоды бібліятэкар Бабуніцкага ЦКД Наталля Мікітаўна Стракач запрасіла вучняў 3 і 4 класаў на свята. Дзякуючы цікавым гульням, конкурсам, кубачку чаю з блінамі і аладкамі дзеці надоўга запомняць гэтае свята.
Да 95-годдзя са дня заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка 25 студзеня для вучняў пачатковай школы было праведзена завочнае падарожжа.